Некалькі ВНУ Беларусі падвышаюць кошт навучання
Некалькі ВНУ Беларусі падвышаюць кошт навучання. Такое рашэнне прынялі БДУ, БНТУ, БДПУ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт ды іншыя.
Кошт навучання ў БДУ скарэктуюць «у сувязі з узросшымі выдаткамі на аплату працы, камунальныя і іншыя паслугі», сказалі Tut.by у прэс-службе ўніверсітэту, удакладніўшы, што гэта адбудзецца «бліжэйшым часам».
Год таму аплата за два семестры вырасла да 500 рублёў. Якога падвышэння чакаць гэтым разам — пакуль невядома.
