Некаторыя віды цыгарэт даражэюць у Беларусі
Некаторыя віды цыгарэт даражэюць у Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Сярод цыгарэт ААТ „Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман” на 16 капеек падаражэюць „Фэст Superslims”, „Фэст Superslims 7”, на 3 капейкі – Minsk Сity, Minsk Сapital, Matrix Blue, Portal One. Некаторыя віды Pall Mall, Kent і Rothmans падымуцца ў цане на 5-10 капеек. Падаражанне закране цыгарэты Vogue (на 10 капеек).
Цыгарэты ТАА „Тытунь-інвест” таксама стануць даражэйшыя. Некаторыя віды Monte Carlo падымуцца ў цане на 5-10 капеек. На 10 капеек даражэйшыя будуць Camel Compact Аctivate Purple.
З цыгарэт, увозімых кампаніяй „Беларусьгандаль”, на 10 капеек падаражэюць Kent Mode Blue і Kent Mode Silver, Rothmans Demi Blue, Rothmans Demi Silver, на 5 капеек – Pall Mall Superslims Azure і Pall Mall Superslims Violet.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.