Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі ў лютым



Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі ў лютым, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Самыя танныя цыгарэты першай коштавай групы падаражэюць на Бр100-400. Больш за ўсё павялічыцца кошт на такія цыгарэты, як „Мінск”, „Мінск 7”

Цыгарэты другой коштавай групы стануць даражэйшымі на Бр400-600. Прыкметней за ўсё ў гэтым выпадку падрастуць у цане некаторыя віды „Pall Mall” –

У трэцяй коштавай групе падаражанне будзе ад Бр400 да Бр1000. Больш за ўсё адчуюць на сабе гэта аматары „Vogue”, якім давядзецца плаціць за пачак не Бр18 500, а ўжо Бр19 500.

Як паведамлялася, з пачатку году ў Беларусі падаражэлі многія віды цыгарэт, аднак з 12 студзеня максімальныя розьнічныя кошты былі зніжаны да ўзроўню снежня 2014 году па кожнай марцы цыгарэт з фільтрам, якія вырабляюцца ў Беларусі і ўвозяцца на яе тэрыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя