Неўзабаве з’явіцца стратэгія развіцця нафтахімічнага комплексу-2030



Канцэрн „Белнафтахім” плануе да канца года вызначыць Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу Беларусі да 2030 года.

„У апошнія месяцы „Белнафтахім” мэтанакіравана вядзе распрацоўку Стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу да 2030 года. Канцэрн і яго арганізацыі плануюць да канца года вызначыць найбольш аптымальны шлях свайго развіцця на бліжэйшыя 10 гадоў і пачаць яго рэалізацыю”, – адзначылі ў прэс-службе.

Для падрыхтоўкі стратэгіі створана рабочая група, у склад якой уваходзяць не толькі спецыялісты канцэрна і яго прадпрыемстваў, але і прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для даследавання рынкаў нафтапрадуктаў і нафтахімічнай прадукцыі прыцягнута кампанія Ernst & Young.

Па выніках распрацоўкі стратэгіі будуць прааналізаваны і выбраны аптымальныя тэхналагічныя схемы развіцця нафтахімічнага напрамку арганізацый канцэрна з вызначэннем неабходнага аб’ёму і крыніц фінансавання для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, дадалі ў прэс-службе.

belta.by