Нобелеўская прэмія па эканоміцы – у шатландца Ангуса Дытана
Нобелеўская прэмія па эканоміцы за 2015 прысуджана шатландцу Ангус Дытану з Прынстанскага ўніверсітэта. Ён узнагароджаны «за аналіз спажывання, беднасці і дастатку».
У паведамленні Нобелеўскага камітэта гаворыцца, што працы Дытана прысвечаны тром асноўным пытанням — як менавіта спажыўцы размяркоўваюць свае выдаткі на розныя тавары, якую частку даходаў людзі марнуюць, а якую — ашчаджаюць, і якія метады неабходна выкарыстоўваць для аналізу ўзроўню беднасці і дастатку ў грамадстве.
Беларускае Радыё Рацыя
