Новы месяц – новыя цэны
1 сакавіка ў Беларусі зноў падвышаны максімальныя рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт. Інфармацыя пра новыя цэны размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Больш за ўсё – на 14% – падаражэлі цыгарэты марак Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail, цяпер яны каштуюць 40 тысяч рублёў.
Апошні раз цэны на цыгарэты падвышаліся 1 лютага – тады падаражанне склала ад 3% да 21%.
Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота 5min.by