Новы пакет санкцый ЕЗ закрые тром беларускім банкам доступ да SWIFT
Еўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з уварваннем ва Украіну — паслы ЕЗ абмяркуюць прапанову сёння, 8 сакавіка. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на тры крыніцы, якія знаёмыя з абмеркаваннем.
Санкцыі закрыюць тром беларускім банкам доступ да сістэмы SWIFT — якім канкрэтна, пакуль невядома. Таксама ЕЗ плануе дадаць у свой “чорны спіс” некалькіх алігархаў і расейскіх дэпутатаў. Новы пакет санкцый таксама прадугледжвае забарону на экспарт марскіх тэхналогій з ЕЗ у Расею і дае рэкамендацыі па маніторынгу крыптавалют, каб пазбегнуць іх выкарыстання для абыходу санкцый.