Новы сэрвіс бескантактавай аплаты SWOO PAY заменіць „Кашалёк Pay”
З 21 лютага ў Беларусі стаў даступны новы сэрвіс бескантактавай аплаты для смартфонаў Swoo Pay. Ён прыходзіць на змену сэрвісу „Кашалёк Pay”, які перастане працаваць у сакавіку.
Чаму ўвогуле Альфа Банк і Прыёрбанк вырашылі перавесці кліентаў з картамі Mastercard на Swoo Pay? Справа ў тым, што „Кашалёк Pay” перастане працаваць з беларускімі картамі Mastercard ужо 3 сакавіка.
Swoo Pay – гэта распрацоўка расейскай кампаніі Cardsmobile. Яна ж распрацоўвала і сэрвіс „Кашалёк Pay”. Мабільны дадатак «Кашалёк» можна выкарыстоўваць не толькі для бескантактавай аплаты, але і для захоўвання дысконтных карт, купонаў і падарункавых сертыфікатаў. Тыя ж функцыі ёсць і ў Swoo.
Першапачаткова Swoo – гэта праект каманды «Кашалька» для еўрапейскіх рынкаў. У Еўропе яно пачало працаваць летам 2021 года.