Новы цягнік Менск–Гародня за месяц перавёз амаль 9 тысяч пасажыраў
З 9 снежня 2018 года паміж Менскам і Гародняй ў штодзённых зносінах пачаў курсіраваць новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес класа № 731/732. На дадзеным маршруце ён робіць тры прыпынкі: у Мастах, Лідзе і Маладзечне. Час цягніка ў дарозе складае чатыры гадзіны.
З 9 снежня 2018 па 9 студзеня 2019 у зносінах Менск – Гародня – Менск ім перавезена амаль 9 тысяч пасажыраў, паведамілі ў прэс-службе магістралі.
Час адпраўлення цягніка са станцыі Гародня ў 6.39, прыбыццё на станцыю Менск-Пасажырскі ў 10.42. Час адпраўлення са станцыі Менск-Пасажырскі ў 15.30, прыбыццё на станцыю Гародня ў 19.38.
Са сталіцы ў Гародню пасажыраў перавозіць сучасны маторвагонны рухомы састаў – дызель-цягнік ДП3, у якім прадугледжана 145 месцаў для сядзення. Да паслуг пасажыраў прадастаўлены зручныя салоны, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуліроўкамі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў. Сярод пераваг цягніка – устаноўленая ў кожным вагоне сістэма кандыцыянавання паветра; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў; паніжаную падлогу, які дазваляе хутка ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў. Дзверы абсталяваны высоўнымі прыступкамі.