Новыя стандарты на малако стварылі праблемы для прыватнікаў



Новая дзяржаўная стандартызацыя малака для насельніцтва ўведзена з 1 верасня для павышэння санітарна-гігіенічнага ўзроўню вытворчасці. Дзяржстандартызацыя павысіць якасць і канкурэнтназдольнасць малочнай прадукцыі. Для юрыдычных асоб стандартызацыя існуе даўно, кажа фермер з Бярозаўскага раёна Аляксандр Сакута:

– Новыя стандарты ўсе звязаныя з ЕС. Накіравана на тое, каб больш экспартаваць. Ад фізічных асоб прымаюць таксама, дзе і ад юрыдычных асоб, і павінны быць аднолькавыя падыходы. Таму тая якасць, якая была раней, яна не адпавядае сучасным патрабаванням.

Паводле ўласніка вялікай дапаможнай гаспадаркі з Маларыцкага раёну Аляксандра Бяльчука, праблема ў падыходзе праверкі малака з боку дзяржавы:

– Ужо не будзе малака другога гатунку. У нас бралі малако па другому гатунку. Цяпер будзе толькі першы гатунак і экстра. А кошт засталаўся другога гатунку – 3 820 рублёў. У мяне няма прыбора, каб вызначыць якасць малака. Прыбор ёсць толькі ў іх, хто прымае малако. Але яны адмаўляюцца гэта рабіць.

Паводле Бяльчука, вяскоўцы, якія трымаюць кароў, вельмі незадаволеныя стандартызацыяй. Для многіх здача малака была адзіным заробкам і заняткам. Цяпер яны могуць застацца без грошай і трапіць у шэраг тунеядцаў.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце

 Беларускае Радыё Рацыя