Новыя кошты на газ, цеплавую і электраэнергію для насельніцтва



30 снежня 2022 года ўрад устанавіў новыя кошты на газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Яны пачынаюць дзейнічаць з 1 студзеня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

З 1 студзеня па 31 траўня тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння зменены з 21,9245 на 24,7187 рубля за 1 Гкал.

Кошт 1 куб. метр прыроднага газу ў кватэрах і дамах са лічыльнікамі газу складзе:

– пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў – 0,1993 рубля з 1 студзеня па 31 траўня, 0,2062 рубля з 1 чэрвеня па 31 снежня;
– пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў – 0,5477 рубля.

У кватэрах без лічыльніка газу плата будзе спаганяцца з аднаго пражываючага ў месяц у наступных памерах:

– пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) – 4,38 рубля;
– пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) – 12,6 рубля;
– пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка – 7,12 рубля;
– пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц) у ацяпляльны перыяд – 0,6872 рубля, у летні перыяд – 0,2577 рубля.

Кошт балона звадкаванага газу вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе 1,05 рубля за 1 кг або 22,05 рубля за балон.

Кошт электраэнергіі ў жылых дамах па аднаставачным тарыфе складзе 0,209 рубля за 1 кВт·г для дамоў з электраплітамі і 0,2459 рубля за 1 кВт·г – для іншых дамоў.

Таксама ўстаноўлены тарыфы для дамоў, у якіх электрычная энергія выкарыстоўваецца для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, і дыферэнцыраваныя тарыфы па двух і трох часавых перыядах.

reform.by