Новыя купюры 100 і 200 еўра
У абарачэнне паступілі новыя купюры 100 і 200 еўра. Абноўленыя банкноты захавалі ранейшую каляровую гаму, але трохі змяніўся іх дызайн. Яны сталі больш вузкімі: зараз іх шырыня такая ж, як у купюры 50 еўра. Адзначаецца, што дзякуючы гэтаму новыя купюры будуць лягчэй змяшчацца ў кашальках грамадзян, а банкаматы будуць хутчэй іх апрацоўваць.
Абноўленыя купюры 100 і 200 еўра забяспечаныя дадатковымі элементамі абароны. На іх нанесеныя нябачныя воку ахоўныя знакі, якія можа злічыць толькі машына. Акрамя таго, яны ўтрымліваюць новы элемент — галаграму, якая змяняецца пры паварочванні купюры. Старыя банкноты будуць таксама выкарыстоўвацца да іх натуральнага вываду з абарачэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота lb.lt