Новыя курсы ад Нацбанка
Беларуская валютна-фондавая біржа адмяніла таргі 30 чэрвеня і 1 ліпеня ў сувязі з трэцяй па ліку дэнамінацыяй у краіне. Але новыя курсы з’явіліся – Нацбанк апублікаваў дэнамінаваныя значэнні.
Такім чынам, мы ўжо ведаем новыя курсы: долар – 2,0053 рубля, еўра – 2,2210, расейскі рубель – 0,0312 беларускага.
Гэтыя лічбы будуць актуальныя ў бліжэйшыя тры дні: з 1 па 3 ліпеня.
Фота: svaboda.org
