Новыя тарыфы за камунальныя паслугі ўжо з ліпеня
Ад 1 ліпеня ўвядуць змены ў вылічэнні заробкаў бюджэтнікаў. Яны тычацца сярод іншага прэмій і надбавак. Напрыклад, павялічаць памеры сродкаў, якія ідуць на прэміяванне работнікаў бюджэтных арганізацый — з 5% да 20%. У медыкаў адменяць надбаўку за высокія дасягненні ў працы, а ў работнікаў культуры адменяць надбаўку «за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні».
Чыноўнікі зноў актуалізуюць спіс працаздольнага насельніцтва, не занятага ў эканоміцы. Тым, хто трапіць у яго і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, прыйдзецца аплачваць па поўных тарыфах не толькі гарачае водазабеспячэнне, але таксама ацяпленне і газ.
Да 21 ліпеня трэба падаць у камісіі па каардынацыі дакументы, якія пацвярджаюць занятасць. У ліпені павысяцца тарыфы на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і падагрэў вады.
Беларускае Радыё Рацыя