Нямеччына спыніць імпарт нафты з Расеі да канца году
Нямеччына спыніць імпарт нафты з Расеі да канца году, заявіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бэрбак пасля сустрэчы са сваімі калегамі з краінаў Балтыі ў Рызе.
«Я кажу тут ясна і недвухсэнсоўна: так, Нямеччына таксама цалкам адмовіцца ад імпарту расейскіх энэрганосбітаў», — цытуе Бэрбак агенцтва Reuters.
«Да лета мы скароцім нафту ўдвая і да канца году будзем на ўзроўні 0, а затым пойдзе газ у рамках сумеснай еўрапейскай дарожнай карты, таму што наш сумесны выхад, поўны выхад Еўразвязу — гэта наша агульная сіла», — сказала кіраўніца нямецкага знешнепалітычнага ведамства, маючы на ўвазе выхад краінаў ЕЗ з практыкі імпартавання расейскай нафты ў адказ на агрэсію Расеі ва Украіне.