Нямецкі банк ануляваў Беларусі крэдыт на 100 мільёнаў еўра
Нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт Беларусі на 100 мільёнаў еўра. Гэтыя грошы павінны былі пайсці на закупку газавых турбін для БелАЭС у кампаніі Siemens, – паведамляе тэлегрм-канал Паўла Латушкі. Цяпер, па словах палітыка, узяць новы крэдыт будзе праблематычна.
„Кітай і ААЭ першапачаткова не былі зацікаўлены ў праекце па будаўніцтву БелАЭС, а Расея для крэдытавання Беларусі па праекце прыцягвала нямецкія грошы. Рэпрэсіі не могуць застацца без наступстваў”, — заявіў Латушка.
Акрамя KfW IPEX-Bank, у пагадненні удзельнічаюць яшчэ два банкі: Commerzbank і Landesbank Hessen-Thüringen. Яны яшчэ не пакінулі праект.
Беларускае Радыё Рацыя
