Няякасная нафта паступіла на тэрыторыю ЕЗ



 Няякасная нафта паступіла на тэрыторыю краін Еўразвяза, паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна „Белнафтахім” Уладзімір Сізоў на навукова-тэхнічнай канферэнцыі ў Мазыры.

„Па выніках проб, якія былі адабраны на мяжы Беларусі і Польшчы, можна канстатаваць, што няякасная нафта паступіла на тэрыторыю краін Еўрапейскага звяза. Такая ж нафта знаходзіцца і на тэрыторыі Украіны”, – расказаў намеснік старшыні канцэрна.

Лабараторыя ААТ „Гомельтранснафта Дружба” працуе ў кругласутачным рэжыме. Паводле даных спецыялістаў, паляпшэння ў якасці нафты, якая паступае, не назіраецца.

belta.by