Па-ранейшаму звальняюць актыўней, чым прымаюць на працу



У мінулым годзе прадпрыемствы звольнілі 694,3 тысячы чалавек, а працаўладкавалі на 41,1 тысячы менш, паведамляе tut.by. У 2016 годзе звольненых было амаль 720 тысяч. Новую працу знайшлі на 100 тысяч чалавек менш.

У снежні мінулага году арганізацыі Беларусі працаўладкавалі 43,5 тысячы чалавек, а звольнілі — 47,6 тысячы. У сферы адукацыі лік звольненых перавысіў колькасць працаўладкаваных на 22,2%, у прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — на 36,7%, у фінансавай і страхавой дзейнасці — на 31,3%, у прамысловасці — на 15,3%.

Нагадаем, што зімой і вясной 2017 году выконваючы Дэкрэт№ 3 падатковыя інспекцыі краіны разаслалі каля 480 тысяч так званых «лістоў шчасця». 25 студзеня 2018 году стала вядома, што прызначаны «дармаедскім» дэкрэтам збор адменены.