Пачалі прыходзіць плацёжкі аб выплаце падатку на першую кватэру
Плацёжку ад падатковай інспекцыі паказаў Onlíner адзін з жыхароў Маскоўскага раёна Менска. Раней пошліну трэба было плаціць толькі з другога і наступнага жылля, цяпер такія квітанцыі будуць прыходзіць і тым, у каго кватэра адна.
Падатак на першую кватэру з’явіўся ў абноўленым з 1 студзеня 2022 года Падатковым кодэксе. Збор складзе 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра.
Гэта значыць, у розных рэгіёнах будуць плаціць па-рознаму. Быў прагноз, што ў сярэднім падатак у Менску складзе 50 рублёў у год, а ў рэгіёнах удвая менш. Плату разбіваюць на два разы, сёлета да 15 лістапада трэба ўнесці аванс – 50 працэнтаў памеру падатку. Астатнюю пасля выплаты авансу частку грошай трэба будзе заплаціць не пазней за 15 лістапада 2023 года.