Пачаўся суд па крымінальнай справе аб нанясенні шкоды „Беларуськалію”
12 чэрвеня Менскі абласны суд на выязным адкрытым судовым пасяджэнні пачаў разгляд крымінальнай справы аб нанясенні шкоды „Беларуськалію” на суму большую за 850 тысяч рублёў.
[Not a valid template]
Судзяць пяць чалавек: дырэктара дзяржпрадпрыемства „Смалявічы-Сузон” Казіміра Сабалеўскага і яго галоўнага бухгалтара Любоў Кірыенку, дырэктара прыватнай кампаніі „Верасень-сервіс” Антона Сабалеўскага, яго бухгалтара Наталлю Шутаву і яшчэ аднаго супрацоўніка фірмы Андрэя Касіневіча. Узначальвалі названыя кампаніі родныя браты.
Паводле БелаПАН