Пад еўрапейскія санкцыі можа патрапіць і беларускі алкаголь



Пад Еўрапейскія санкцыі можа патрапіць беларускі алкаголь. Пра гэта распавёў міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс у інтэрв’ю Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.

Ён нагадаў пра тое, што Літва заклікала краіны Еўразвязу ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Менска і адзначыў, што спыненне пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў праз літоўскія парты – не адзіная прапанова. Паводле слоў Габрыелюса Ландсбергіса, пад санкцыі могуць патрапіць і іншыя галіны беларускай эканомікі. Напрыклад, вытворчасць алкагольных напояў. Паводле кіраўніка літоўскага знешнепалітычнага ведамства, экспарт алкаголю прыносіць беларускаму боку „значны даход”.

Паводле звестак Белстата, у мінулым годзе толькі ў Літву моцных спіртных, віна і піва экспартавалі на 11 мільёнаў даляраў.

 zerkalo.io