Пад Смаленскам закапалі 240 тон гародніны і садавіны
У Смаленскай вобласці Расеі супрацоўнікі Рассельгаснагляду затрымалі 57 грузавікоў, якія заехалі з Беларусі і рухаліся ў Маскоўскую і Смаленскую вобласці. Па дакументах, выдадзеных у Беларусі, краінамі паходжання прадукцыі былі Марока, Ізраіль і Турцыя, паведамляе kp.by.
Фітасанітарныя сертыфікаты накіравалі на пацвярджэнне сапраўднасці, і высветлілася, што 12 дакументаў былі падробленыя.
Рассельгаснагляд гатовы з 1 студзеня прыступіць да знішчэння забароненай да ўвозу ў Расею турэцкай сельгаспрадукцыі. Паведамляе прэс-цэнтр ведамства.
