Падаткі ў прадпрымальнікаў Гарадзеншчыны павялічыліся на 15%



12-ці з паловай тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў Гарадзенскай вобласці і больш 6-ці тысяч юрыдычных асобаў плацяць падаткі па спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

Іх колькасць на працягу года вырасла на тысячу чалавек. Паводле дадзеных падатковай інспекцыі, за першы квартал бягучага году гэтай катэгорыяй суб’ектаў унесена ў бюджэт сума, якая перавышае 11 мільёнаў еўра і складае амаль 6 працэнтаў бюджэту вобласці.

Штомесяц кожны прадпрымальнік Прынёмання плаціць падаткаў у сярэднім на суму 10-ці мільёнаў беларускіх рублёў.

На думку прадстаўнікоў малога бізнэсу, дзяржава стварыла непрымальныя ўмовы для эфектыўнай працы:

– Губляецца ўвесь сэнс працы нават у тых, хто хоча працаваць цывілізавана.

 – Падатак вялікі выплочваю. Абароты маленькія, кошты маленькія.

 – Мы хочам працаваць. Людзі, якія стаяць на рынку, гэта людзі за 30 за 40, за 50. А выжываць трэба, і плаціць падаткі трэба.

У параўнанні з мінулым годам падаткаабкладанне прадпрымальнікаў Гарадзеншчыны павялічылася на 15%. Такія ўмовы працы вымушаюць многіх зачыняць бізнэс у сувязі з яго немэтазгоднасцю.

Беларускае Радыё Рацыя