Падаткавікі абвяргаюць скаргі прадпрымальнікаў



Падатковая адказала прадпрымальнікам. Міністэрства па падатках і зборах запэўнівае, што ніякага ўзмацнення праверак у дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў цяпер няма. Падаткавікі яшчэ раз нагадалі прадпрымальнікам пра неабходнасць мець дакументы на тавары.

«У заканадаўстве нічога не змянілася. З 1 ліпеня 2014 года прадпрымальнікі павінны мець дакументы, якія пацвярджаюць набыццё ўсіх тавараў, у тым ліку тых, якія ўвозяцца з краін Мытнага саюза. За парушэнне ўсталяванага парадку прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару ці выручкі або без канфіскацыі. Канкрэтнае рашэнне прымае суд. Гэта датычыцца ўсіх, а не толькі ІП».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота blr.belta.by