Падаткавікі патлумачылі, што рабіць ІПэшнікам
Міністэрства па падатках і зборах Беларусі патлумачыла, што рабіць ІП, якім у адпаведнасці з новым Падатковым кодэксам забаранілі ўжываць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Зрэшты, афіцыйна ПК яшчэ не апублікаваны і не ўступіў у сілу, піша reform.by.
Паводле інфармацыі міністэрства, прымяняць спрошчаную сістэму не змогуць з 1 студзеня ІП, якія аказваюць паслугі. Выключэнне зроблена для наступных відаў дзейнасці: турыстычная, дзейнасць у сферы аховы здароўя, сухапутнага транспарту, паслугі па грамадскім харчаванні, дзейнасць у галіне камп’ютарнага праграмавання.
ІП, якія займаюцца прадстаўленнем астатніх відаў паслуг, не змогуць з 1 студзеня прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП).
Беларускае Радыё Рацыя