Падсанкцыйнае беларускае прадпрыемства надалей гандлюе з Еўразвязам
Журналісты „Еўрарадыё” атрымалі доступ да кантрактаў, якія пацвярджаюць, што «Беларускі металургічны завод», які знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, працягвае гандляваць з Еўропай.
-
Фота: global.belsteel.com
Санкцыі прадугледжваюць, што сродкі БМЗ у Еўропе павінны быць замарожаныя, ніякія сродкі і эканамічныя рэсурсы не могуць перадавацца заводу наўпрост ці ўскосна. Забараняецца свядомы і наўмысны абыход санкцый.
У ліпені кіраўніцтва БМЗ заявіла, што прадпрыемства знайшло новыя рынкі. Усе ключавыя паказчыкі прадпрыемствамі холдынгу выкананыя, а за першае паўгоддзе завод экспартаваў прадукцыі на $660,5 млн. У распараджэнне журналістаў трапілі кантракты БМЗ з кампаніямі Milca Baltija і Eurologistikos baze. Абедзве фірмы зарэгістраваныя ў Літве. Журналісты пісьмова звярнуліся па каментары да гэтых кампаній, але адказу пакуль не атрымалі.
