Падтрымаем беларускія крамы рублём



У цяжкія часы крызісу і пандэміі каронавіруса тры беларускія крамы з рэгіёнаў: „Росквіт” з Баранавічаў, „Адметнасць” з Гародні і „Князь Вітаўт” з Берасця аб’ядналіся пад адной краўдфандынгавай кампаніяй molamola.by.

Пра падрабязнасці распавядае ўладальнік крамы „Адметнасць” Сяргей Верамеенка:

– Збор сродкаў мы ладзім для таго, каб пакрыць нашыя выдаткі датычныя арэнды і камунальных паслуг. На жаль, тыя крамы, якія знаходзяцца не ў сталіцы, скажам так правінцыйныя крамы, крамы з рэгіёнаў, такія як „Адметнасць”, як крама „Росквіт”, як крама „Князь Вітаўт”, яны не маюць такой колькасці пакупнікоў, як сталічныя, таму мы вымушаныя зараз папрасіць нашых пакупнікоў, каб яны ахвяравалі капейчыну на тое, каб мы выжылі.

На яго думку, крамы ў рэгіёнах – гэта месцы для развіцця беларускага патрыятызму:

– Галоўнае, чым мы займаемся, гэта ўсё ж такі не проста продаж, гэта не проста бізнес, не проста продаж тавараў і сувеніраў, галоўная наша мэта  – гэта менавіта нашай беларускасці, нашай аўтэнтычнасці, нашай адметнасці.

Апроч гэтага прадстаўнікі гарадзенскай „Адметнасці” удзельнічаюць у арганізацыі нацыянальных святаў, а таксама ў валанцёрскім руху на карысць медыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча