Падтрымаць малы бізнес заклікаюць у Берасці
У сувязі з пандэміяй большасць гадлёвых кропак застаецца без пакупнікоў і не вытрымлівае падаткавай нагрузкі.
Уладальнікі мяркуюць, што пасля крызісу будзе немагчыма аднавіць працэсы.
Кажа наш карэспандэнт з Берасця Аліса Поль:
– Адзін з рэстаратараў Кірыл Борахаў напісаў у сацыяльных сетках, што шматлікія гарадскія ўстановы перажываюць складаныя часы, як і любы іншы сектар.
У адпаведным адкрытым лісце выказваецца шкадаванне, што бізнес не можа зачыніцца на пару месяцаў, у краіне няма датацыяў натакі выпадак. Да таго ж каранцін афіцыйна не аб’яўлены. Эканамічная смерць нароўні з фізічнай для шматлікіх з нас, – адзначыў ён. Сітуацыю называе катастрафічным зніжэннем эканамічнай і спажывецкай актыўнасці. Гэта пагроза выжывальнасці для шматлікіх прадпрыемстваў.
Уладальнік бізнесу таксама метафарычна параўнаў у сваім звароце жыццё і камп’ютарную гульню. Толькі першую немагчыма паставіць на паўзу і потым вярнуцца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце