Падвышаны тарыфы на электраэнергію і газ для арганізацый-ільготнікаў
У Беларусі на 24,5% падвышаны тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для тых арганізацый, якія аплачваюць яе па тарыфах для насельніцтва. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі.
Гаворка ідзе аб арганізацыях аховы здароўя, рэлігійных арганізацыях, садаводчых таварыствах, дачных кааператывах, арганізацыях, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду.
Таксама падвышаны цэны на прыродны газ. Пастанова набудзе моц 27 студзеня.
Як паведамлялася раней, 1 студзеня ў Беларусі на 20% выраслі тарыфы на газ, электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Падаражанне звязана з уключэннем у тарыфы ПДК. Акрамя таго, пастановай Савета міністраў на 33% падвышаны тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота b-g.by