Падвысілі пенсіі – чакай падвышэння цэн



Падвышэнне пенсій на 6 адсоткаў з пачатку траўня не вельмі абрадавала пенсіянераў. Яны разумеюць, што следам за падвышэннем пенсій падымуцца цэны на ўсё, і нашмат больш за 6 адсоткаў. Кажуць бярозаўскія пенсіянеры:

За гэтыя грошы асабліва лепш не будзе, але ўсё роўна добра.

– Так заўсёды бывае: спачатку падвысяць цэны, пасля – пенсію, а затым – яшчэ раз цэны.

– Не адчуваецца.

– Усё даражэе. Лекі ў нас дарагія, і тавары ўсё растуць і растуць.

– А гэта нават не падвышэнне, а папросту кампенсацыя.

– Ніякага жыцця няма.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сержука Русецкага, падвышэнне пенсій часткова кампенсуе падвышэнне цэнаў. Але ў Беларусі ў многіх заробкі меншыя за пенсіі і іх не падвышаюць, таму працаздольныя людзі маладога і сярэдняга ўзросту пакідаюць краіну, што пазбаўляе яе перспектыў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза