Падзенне курсу расейскага рубля за апошнія тры месяцы склала амаль 20 %
Эксперт установы „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч мяркуе, што далейшае паслабенне расейскай валюты можа зрабіць беларускія тавары і прадукцыю на расейскім рынку не-канкурэнтааздольнымі.
– Аслабленне пазіцый расейскага рубля, гэта фактычна азначае ўзмацненне пазіцый беларускага рубля. Адпаведна наша прадукацыя на расейскім рынку становіцца больш дарагая і менш канкурэнтаздольная. Гэта наклалдае пэўныя асаблівасці на рынак. Тут пытанне ў тым ці здолее расейская эканоміка прыстасавацца да тэндэнцыяў і скласці рэальную канкурэнцыю беларускай прадукцыі.
Паводле Аляксея Харкевіча, расейскія ўлады абралі зручны час для правядзення дэвальвацыі, паколькі ўсе негатыўныя наступствы можна спісаць на канфлікт з Захадам.
Беларускае Радыё Рацыя