Падзенне расейскага рубля адбіваецца на Беларусі
Катастрафічнае падзенне расейскага рубля ў сувязі з падзеннем цэн на энерганосьбіты адбіваецца на беларускай эканоміцы. Паколькі расейская і беларуская эканомікі шчыльна звязаны.
Хаця, па словах аднага са служачых дзяржаўнага банка, для беларусаў ёсць як мінусы, так і плюсы, хаця мінусаў значна больш:
– Для адных гэтая сітуацыя ідзе ў плюс, для тых, хто закупае сыравіну ў Расеі, разлічваўся і кантракты ў іх былі ў расейскіх рублях, то прадукцыя гэтая значна патаннела, у сярэднім за восень 20% – гэта вельмі шмат. Для іншых гэта ў вялізны мінус. Большасць сваёй прадукцыі мы намагаемся рэалізоўваць менавіта ў Расейскай Федэрацыі і ў пераліку на беларускія рублі нашыя прадпрыемствы атрымліваюць нашмат менш.
А самы галоўны мінус гэта тое, што наша эканоміка, як і расейская, не развіваецца, кажа фінансіст.
На яго думку, самім беларусам у такой сітуацыі трэба шмат працаваць, быць больш самастойнымі ў прыняцці рашэнняў, не чакаючы ўказкі зверху ў спадзяваннях, што хтосьці нешта дасць.
Беларускае Радыё Рацыя