Падзенне ў сферы IT Беларусі працягваецца
18 гадоў таму
Тры сферы беларускай эканомікі — IT, транспарт і энергетыка — па-ранейшаму губляюць у аб’ёмах і ў ліпені зноў прадэманстравалі падзенне.

Гаворка пра сем месяцаў года ў адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. IT прасела на 16%, транспарт — на 3,6%, энергетыка — на 1,3%.
Прычым спад у сферы забеспячэння электраэнергіяй выглядае даволі дзіўным на фоне росту ў прамысловасці і будаўніцтве, адзначаюць эксперты рэсурсу „Нашы грошы”.
