Пакупніцкі бум на аўтамабілі з Расеі



„Пакупніцкі бум на аўтамабілі з Расеі з боку беларусаў не такая ўжо і масавая з’ява”, – адзначае эканаміст Леў Марголін. Ён тлумачыць гэта простым змяненнем вектара на карысць расейскага боку, дзе цяпер катастрафічна падае расейскі рубель.

„Таму набываць машыны сапраўды пакуль выгадна на Усходзе, а не на Захадзе”, – кажа эксперт:

– Хто можа дазволіць сабе зараз адправіцца ў Расею за аўтамабілямі? Тыя, хто так ці інакш хацеў набыць аўтамабіль, і ён проста змяніў месца яго пакупкі, тыя ў каго ёсць свабодныя грошы, якія могуць сабе дазволіць купіць празапас нешта. Я думаю, што для расейскага рынку, дзе кожны год абарот рынку каля 3 мільёнаў аўтамабіляў – гэта не вельмі такое істотнае значэнне мае.

У той жа час Леў Марголін прагназуе, што нізкі кошт на аўто пратрымаецца да таго часу, калі расейцы распрададуць усё, што назапасілася на складах. Новыя партыі аўтамабіляў паступяць у салоны зусім па іншых цэнах.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя