Паліва ў Беларусі падаражэла 20-ы раз за год
У Беларусі 20-ы раз за год падаражэла аўтамабільнае паліва. Як паведамляе прэс-служба „Белнафтахіма”, ад сёння, 6 ліпеня, кошт павялічыўся на капейку. Да прыкладу, АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 90 капеек, дызельнае паліва — 2 рублі.
Папярэднім разам рознічныя цэны на паліва на беларускіх АЗС павышаліся з 29 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя
