Палова знешняга доўгу Беларусі — перад Расеяй
Актуальны доўг Беларусі перад Расеяй — больш за 9 мільярдаў даляраў, агульны — 18 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў.
Па дадзеных Сусветнага банку на 2019 год, Расея ўваходзіла ў пяцёрку найвялікшых крэдытораў у свеце. А найбольшы доўг перад Расеяй — у Беларусі. Сярод даўжнікоў таксама Ірак, Куба, Бангладэш, Венесуэла, Індыя, Вьетнам, Емен.
