Памер бюджэтнага прафіцыту скараціўся на 100 млн рублёў
Па выніках студзеня—лютага рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам у памеры 0,7 млрд рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Па выніках першага месяца года прафіцыт бюджэту складаў 0,8 рублёў. Такім чынам, за люты яго памер скараціўся на 100 млн рублёў.
У студзені—лютым даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 3,5 млрд рублёў, або 14,8% удакладненага гадавога плана.
Паступленне ПДК склала 2,3 млрд рублёў, або 19,6% (тут і далей — удакладненага гадавога плана). Падатку на прыбытак паступіла 42,2 млн рублёў, або 1,2%. Акцызы паступілі ў суме 0,4 млрд рублёў, або 17,2%. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 0,7 млрд рублёў, або 17%.
Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 2,5 млрд рублёў, або 16,6% зацверджанага гадавога плана, Фонд універсальнага абслугоўвання — 10,7 млн рублёў, або 25,5%, Фонд грамадзянскай авіяцыі — 17,5 млн рублёў, або 67,3%, Фонд дэпартамента выканання пакаранняў — 0,3 млн рублёў, або 75%.
Па стане на 1 сакавіка 2019 года запазычанасць па падатках і зборах склала 137,9 млн рублёў.
Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень—люты 2019 года склалі 7,13 млрд рублёў, або 14,2% удакладненага гадавога плана.
Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 2,8 млрд рублёў, або 12,8% удакладненага гадавога плана.
На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана 1,1 млрд рублёў (11,4%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 0,8 млрд рублёў (15,6%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — 2,3 млрд рублёў (14%).
Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 2,4 млрд рублёў (16,4%), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання 0,4 млн рублёў (1,0%), Фонду грамадзянскай авіяцыі — 3,9 млн рублёў (15%), Фонду дэпартамента выканання пакаранняў — 0,02 млн рублёў (5%).
Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў 0,1 млрд рублёў, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання — 10,3 млн рублёў, Фонду грамадзянскай авіяцыі — 13,6 млн рублёў, Фонду дэпартамента выканання пакаранняў — 0,28 млн рублёў.
Як паведамляў БелаПАН, беларускія эканамічныя аналітыкі звяртаюць увагу, што нафтавыя даходы дазвалялі Беларусі ў апошнія гады фарміраваць значны прафіцыт бюджэту, які краіна накіроўвала на выплаты па дзярждоўгу. Аднак у найбліжэйшыя гады будзе назірацца супрацьлеглая дынаміка, і нафтавыя прыбыткі будуць скарачацца.
Бюджэт Беларусі на 2019 год сфарміраваны зыходзячы з кансерватыўнага сцэнара працы эканомікі, а намінальны аб’ём рэспубліканскага бюджэту ў параўнанні з мінулым годам не павялічыцца. Адметная асаблівасць бюджэту на 2019 год заключаецца ў тым, што ў ім зніжаецца ўзровень дзяржпадтрымкі рэальнага сектара эканомікі.