Пампеа: ЗША гатовы задаволіць патрэбнасці Беларусі ў энерганосьбітах
Злучаныя Штаты гатовы задаволіць патрэбнасці Беларусі ў энерганосьбітах. Аб гэтым піша ТАСС са спасылкай на распаўсюджаную ў пятніцу Дзярждэпартаментам ЗША пісьмовую заяву дзяржсакратара Майкла Пампеа.
„На гэтым тыдні першая партыя амерыканскай нафты адправіцца ў Беларусь. Гэта канкурэнтная здзелка, заключаная пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT, умацоўвае беларускі суверэнітэт і незалежнасць, дэманструе, што ЗША гатовы прадаставіць гандлёвыя магчымасці амерыканскім кампаніям, зацікаўленым у выхадзе на беларускі рынак”, – сказаў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі. Ён нагадаў, што такім чынам Злучаныя Штаты „выконваюць узятыя на сябе ў лютым абавязацельствы”.
Таксама дзяржсакратар ЗША заявіў аб гатоўнасці дапамагаць амерыканскім кампаніям, зацікаўленым у выхадзе на энергетычны рынак Беларусі.
Фота БелТА