Памятныя манеты “Архітэктурная спадчына Беларусі”
З 17 снежня Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне памятныя манеты серыі “Архітэктурная спадчына Беларусі”.
Гэта памятныя манеты, прысвечаныя Ружанскаму палацу, Магілёўскаму касцёлу Святога Станіслава, Нясвіжскаму касцёлу Божага Цела, Сынковіцкай царкве Міхаіла Архангела, Віцебскай ратушы і Чачэрскай Спаса-Праабражэнскай царкве.
Усе манеты наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 мм, вырабленыя са сталі і пакрытыя меддзю і латунню, а таксама са сталі, пакрытыя меддзю і нікелем, масай 5,81 г. Кожная манета выпушчана накладам 25 тысяч штук.
Беларускае Радыё Рацыя