Паралельны імпарт на межах Беларусі квітнее
Санкцыйныя тавары ўдала праходзяць праз мытні Польшчы і Беларусі.
Гэта можна спыніць, але вельмі цяжка па розных прычынах, гаворыць былы работнік мытні Аляксандр:
– Зараз у нас не едуць польскія грузавікі. Яны едуць да граніцы, перагружаюцца на граніцы з Беларуссю, і далей едуць іншыя машыны. І тавар як бы прадаецца з Грузіі ў Маскву, альбо ў Беларусь. Такім чынам абыходзяцца санкцыі. Тавар, які прызначаўся для Грузіі, ён у транзіце прадаецца другому пакупніку. Граніцу перасякаюць як для Грузіі, ці Казахстану, альбо для іншай краіны, якая не падлягае пад санкцыі, але калі грузавік заязджае ў Беларусь, ці ў Расею, там перапрадаецца.
На думку Аляксандра, перакрытыя межы, санкцыі – гэта цяжка, але гэта нагода зрабіць рывок наперад, каб расквітацца з дыктатарскай Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя