Парог бязмытнага анлайн-гандлю знізяць да 200 еўра



Парог бязмытнага анлайн-гандлю ў краінах ЕўрАзЭС з 2020 года знізяць да 200 еўра.

«Да канца бягучага года парогам бязмытнага гандлю для тавараў, увезеных у рамках інтэрнэт-гандлю, складае 1000 еўра, з 1 студзеня 2019 года парог вызначаецца ў памеры 500 еўра, а з 1 студзеня 2020 года — у памеры 200 еўра», — цытуе расейскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс» прэм’ера Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

У апошнія гады ўсё больш людзей купляе тавары праз кітайскі Aliexpress, амерыканскі Amazon і аналагічныя інтэрнэт-крамы. Яны сталі істотным канкурэнтам традыцыйным магазінам і анлайн-крамам унутры краіны, бо асартымент там шырэйшы, а цэны істотна ніжэйшыя. З той самай праблемай сутыкнулася Расея.

novychas.by