Партыі і грамадскія арганізацыі выступілі з заявай у сувязі з энергетычным пускам БелАЭС
Сёння, 7 лістапада ўрачыста адкрываецца БелАЭС, якая яшчэ не ўведзена ў эксплуатацыю. Адкрыццё гэтага аб’екта заўчасна і носіць падкрэслена палітычны характар. Некалькі арганізацый выступілі з сумеснай заявай.
«Мы звяртаемся да Дзяржатамнагляду Беларусі, а таксама да міжнароднай супольнасці з заклікам ужыць увесь свой уплыў для спынення БелАЭС і належнага правядзення ўсіх неабходных працэдур, уключаючы ліцэнзаванне на эксплуатацыю.
Мы лічым, што станцыю нельга было запускаць, а тым больш адкрываць і ўводзіць у эксплуатацыю, пакуль не знойдзеныя рашэнні праблем яе бяспекі, а таксама звароты з адходамі, уключаючы адпрацаванае ядзернае паліва, пакуль не ліквідаваны ўсе парушэнні, уключаючы парушэнні канвенцый ЕЭК ААН. Гэта тым больш недапушчальна ў сітуацыі палітычнага крызісу, ціску на апанентаў і экспертную супольнасць, атмасферы сакрэтнасці і замоўчвання.
Нагадаем, што 3 лістапада 2020 года Белэнерга заявіла аб першым падключэнні першага блока БелАЭС да агульнай энергасеткі. У гэты ж дзень Літва афіцыйна паведаміла Беларусі аб спыненні імпарту беларускай электраэнергіі.
Менш, чым за месяц да гэтага, 11 кастрычніка 2020 года рэактар першага энергаблока БелАЭС быў выведзены ў крытычны стан – пра гэта афіцыйна паведаміла прэс-служба Расатама . «Гэта азначае, што ў актыўнай зоне рэактара пачалася самападтрымоўваемая кіраваная ядзерная рэакцыя», – гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, пункт невяртання пройдзены, а менавіта, ажыццёўлены фізічны і энергетычны пуск рэактара першага энергаблока БелАЭС.
На думку спецыялістаў, пуск энергаблока атамнай электрастанцыі з’яўляецца адной з самых ядзерна-небяспечных пры эксплуатацыі.
Аднак, нягледзячы на гэта, пуск першага энергаблока БелАЭС ажыццяўляецца ў наступных, вельмі трывожных акалічнасцях:
– у адсутнасць ліцэнзіі на эксплуатацыю і справаздачы аб абгрунтаванні бяспекі БелАЭС. Да 30 ліпеня 2020 году – гэта былі неабходныя ўмовы, але іх адмянілі, каб прымеркаваць пачатак фізпуска да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пуск энергаблока праводзілі рашэннямі рэгулятара (Дзяржатамнагляду), аднак крытэрыі прыняцця гэтых рашэнняў, як і дакументальная база, застаюцца непублічным, у адрозненне ад замацаванай раней у заканадаўстве працэдуры выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю; – без належнага вырашэння праблем бяспекі, выяўленых у час стрэс-тэстаў БелАЭС і мэтавых місій МАГАТЭ; – у адсутнасць рашэння праблем абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС, уключаючы адсутнасць магчымасцяў сухога пристанционного захоўвання; – недастатковай заканадаўчай базы, неабходнай для паўнавартаснага кантролю за бяспечнай працай гэтай электрастанцыі; – у адсутнасць адэкватнай, кампетэнтнай і празрыстай ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе.
Тое, што нас трывожыць больш за ўсё – гэта факт пуску атамнай электрастанцыі ва ўмовах глыбокага палітычнага крызісу ў краіне, а таксама, калі ключавыя падзеі прывязваюцца да палітычных дат. Так фізічны пуск першага энергаблока быў прымеркаваны да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, так званае адкрыццё станцыі – да 7 лістапада, гадавіны рэвалюцыі 1917 года. Падобная практыка назіралася і на сумна вядомым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС, дзе адбылася аварыя з маштабным радыяцыйным выкідам.
Гэта пагаршаецца таксама і тым, што пуск БелАЭС, таксама як і яе будаўніцтва, ажыццёўлены без згоды грамадзян Беларусі і суседніх краін, ва ўмовах ціску на грамадзкасць, крытыкаў і экспертную супольнасць», — гаворыцца ў заяве.
Пад заявай падртсаліся: Беларуская антыядзерная кампанія, Беларуская партыя „Зялёныя”, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Цэнтр „Еўрапейскі дыялог”, Рух „За свабоду”, Аргкамітэт па стварэнні БХД, БСДП (Грамада).