Пасажырскія перавозкі ў Беларусі знізіліся на 4,4%



У студзені 2018 года ў Беларусі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 34,5 млн тонаў грузаў — на 10% больш, чым у студзені 2016 года. Грузаабарот транспарту склаў 10,8 млрд тона-кіламетраў (на 7,2% больш), паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у студзені выраслі на 27,5% і склалі 12 млн 143 тыс. тон, паветраным — на 32,2% (5,1 тыс. тон), аўтамабільным — на 10,9% (11 млн 644,3 тыс.). Трубаправодным транспартам перавезена грузаў на 5,7% менш (10 млн 673,3 тыс.).

Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені 2018 года скарысталіся 164,4 млн чалавек, што ў параўнанні з такім жа леташнім месяцам менш на 4,4%. Пасажыраабарот транспарту склаў 1 млрд 842,9 млн пасажыра-кіламетраў (на 0,3% больш).

Чыгуначным транспартам у студзені перавезена 5,4 млн чалавек (на 2,1% больш), аўтобусамі — 99,3 млн (на 5,3% менш), гарадскім электрычным транспартам і метрапалітэнам — 59,4 млн (на 8,3% менш). Паслугамі авіятранспарту скарысталіся 0,2 млн пасажыраў (на 15,4% больш).

belapan.by