Пашыраны спіс відаў дзейнасці без рэгістрацыі ІП
У Беларусі пашырылі спіс відаў дзейнасці, для занятку якімі фізічным асобам не трэба рэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Змены прынятыя прэзідэнцкім указам № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб», які 19 верасня быў падпісаны кіраўніком дзяржавы.
Дакумент пашырае пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ІП пры ўмове выплаты адзінага падатку.
У спіс відаў дзейнасці, для якіх не трэба адкрываць ІП, трапілі: рэалізацыя самастойна вырабленых грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне месцаў для кароткатэрміновага пражывання фізічных асобаў, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, наладцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, муроўцы печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне грамадзянам паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп’ютэрнага і перыферыйнага абсталявання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр’еру, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, цырульні і касметычныя паслугі.
Асноўныя палажэнні дакумента ўступаюць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
Паводле tut.by
Фота dapamoga.by