Пашырыцца панятак замежнай бязвыплатнай дапамогі
У Беларусі плануецца пашырыць панятак замежнай бязвыплатнай дапамогі. Гэта прадугледжвае праект новай рэдакцыі дэкрэта аб бязвыплатнай замежнай дапамозе. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ігар Кудрэвіч 30 красавіка па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.
«Пашыраюцца правы мясцовых выканаўчых распарадчых органаў. Яны будуць выдаваць заключэнне аб мэтазгоднасці рэалізацыі праектаў і вызваленні ад падаткаабкладання і, адпаведна, удзельнічаць у кантролі за мэтавым выкарыстаннем замежнай бязвыплатнай дапамогі», – сказаў Кудрэвіч.
На нарадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі з-за мяжы «павінна быць пад самым жорсткім кантролем».
Беларускае Радыё Рацыя