Паслу РФ не вельмі падабаюцца расейскія малочныя прадукты



Паслу Расеі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву не вельмі падабаюцца расейскія малочныя прадукты, якія прадаюцца ў Менску. У гэтым ён прызнаўся ў інтэрв’ю праграме „Контуры” тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 11 сакавіка.

„Ёсць пытанні. Беларусь з 1 студзеня забараніла сырныя прадукты так званыя, калі ў сыры дадаецца алей — пальмавы, соевы, раслінны. Расея — пакуль не. Гэта значыць, тут якасць больш гарантаваная. Сыр я магу купляць з гарантыяй, што ён сыр”, — сказаў дыпламат.

Галоўнай задачай беларускай і расейскай наглядных службаў Сурыкаў назваў „недапушчэнне нанясення шкоды здароўю грамадзян, і Беларусі, і Расеі”. „Галоўная задача, каб прадукцыя паступала якасная”, — зазначыў пасол.

Пры гэтым ён прызнаў, што „бываюць перагібы”.

belapan.by