Пасля трохтыднёвага перапынку падаражэла аўтамабільнае паліва
Пасля трохтыднёвага перапынку, на які прыйшоўся Усебеларускі народны сход, падаражэла аўтамабільнае паліва.
Павышэнне коштаў традыцыйна складзе адну капейку, вынікае з паведамлення канцэрна „Белнафтахім”. Ад сёння рознічныя цэны на паліва на АЗС складаюць: на бензін 92 – 1,73 рубля за літр, АІ-95 – 1,83 рубля, АІ-98 – 2,05 рубля, дызельнае паліва цяпер каштуе – 1,83 рубля.
„З улікам праведзенага канцэрнам” Белнафтахім „маніторынгу сітуацыі на нафтавым рынку з 1 па 12 лютага адзначаецца узыходзячы трэнд змены сусветных коштаў на нафту. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent за названы перыяд склала каля 60 даляраў ЗША за барэль і вырасла ў параўнанні з узроўнем катыровак за студзень 2021 на 9%. У такіх умовах значна ўзрастаюць выдаткі на закупку нафты. У мэтах забеспячэння стабільнай працы НПЗ канцэрн „Белнафтахім” працягвае рэалізацыю цэнавай стратэгіі па індэксацыі гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты”, – растлумачыў сваё рашэнне канцэрн. Гэтай сёлета трэцяе падаражэння аўтамабільнага паліва.
Беларускае Радыё Рацыя