Пасол Беларусі прэзентаваў кіраўніцтву Лігі арабскіх дзяржаў эканамічныя магчымасці



Эканамічныя магчымасці Беларусі як ўдзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) прэзентаваныя падчас сустрэчы беларускага пасла ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет, пастаяннага паўнамоцнага прадстаўніка краіны ў Лізе арабскіх дзяржаў Сяргея Рачкова з намеснікам генеральнага сакратара ЛАД па эканамічных пытаннях Мухамедам аль-Таваджыры.

Разгледжаныя кірункі ўзаемадзеяння Беларусі і ЛАД у межах пашырэння супрацоўніцтва эканамічных інтэграцыйных аб’яднанняў, удзельнікамі якіх з’ўляюцца Беларусь і арабскія краіны.

Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту з’яўляюцца трактары, грузавікі, шыны, металавырабы, угнаенні, нафтахімічная прадукцыя, станкі. Асноўныя артыкулы імпарту з арабскіх краін уключаюць фасфаты, нафтапрадукты, аўтамабілі, вырабы з бавоўны, медыкаменты, садавіну.

Беларускае Радыё Рацыя