Пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Індыю скараціліся напалову
Пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Індыю ў студзені-лістападзе 2022-га ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года скараціліся на 55%.

Пры гэтым Беларусь і Індыя працягваюць абмяркоўваць магчымасць аплаты паставак беларускіх калійных угнаенняў у індыйскіх рупіях. Такія абмеркаванні ішлі практычна ўвесь мінулы год, але выніку пакуль няма.
Сітуацыя з пастаўкамі калійных угнаенняў з Беларусі ў Індыю ўскладнілася з-за заходніх санкцый, уведзеных супраць афіцыйнага Менска. Лагістычныя праблемы вырашыць дагэтуль не ўдаецца. Літва спыніла транзіт беларускіх калійных угнаенняў. Украіна таксама адпала. Застаўся толькі шлях праз Расею.
