Пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ праз Украіну скараціліся да 719 тыс. т



У 2021 годзе праз Украіну транзітам было пастаўлена каля 719 тыс. т нафты ад марскога нафтавага тэрміналу „Паўднёвы” пад Адэсай у напрамку Мазырскага НПЗ. У параўнанні з 2020 годам аб’ём паставак скараціўся на 18%, паведамляе Мінэнерга Украіны.

У цэлым транзіт нафты па нафтаправодзе „Дружба” праз тэрыторыю Украіны скараціўся ў 2021 годзе амаль на 2,2% да ўзроўню 2020 года.

У напрамку ЕС па „Дружбе” праз Украіну прапампавана 12,006 млн. тон нафты.

Традыцыйна нафтаправод забяспечвае расейскай нафтай беларускія НПЗ і забяспечвае транзіт вуглевадароднай сыравіны ў Еўропу.

Мінэнерга Украіны адзначае, што расейскі бок поўнасцю выканаў абавязацельствы па аплаце транзіту нафты па нафтаправодзе.

Раней паведамлялася, што за 10 месяцаў 2021 года транзіт нафты праз Украіну ў напрамку Мазыра склаў 540,9 тыс. тон, што на чвэрць менш, чым годам раней.

Па дамове «Укртранснафты» з Беларускай нафтавай кампаніяй аб’ём прапампоўкі нафты праз Украіну ў Беларусь павінен быў скласці 1 млн т у 2021 годзе, паведамляе officelife.media.